eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Студэнты ігнаруюць адрасную сацыяльную дапамогу

фотоЕўрарадыё высветліла, што ў эканамічным універсітэце па дапамогу звярнулася ўсяго 11 чалавек, нягледзячы на тое, што студэнтаў заклікаюць па радыё і газеце, у педагагічным універсітэце пакуль звяртаюцца толькі па кансультацыі, а ў медыцынскім увогуле ніхто не пажадаў атрымаць грошы за праезд.

Кацярына Ярмалаева

Ужо дакладна вядома, што студэнтам прадугледжана 50% кампенсацыя за праезд да бацькоў. Калі гэта пасажырскі транспарт міжгародніх зносін, тады студэнту аплоцяць не больш за 2 паездкі ў месяц, а калі прыгарадны транспарт - не больш за 4 паездкі. Старшыня прафсаюзаў студэнтаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка Вадзім Грачоў кажа Еўрарадыё, што выплочваць сацыяльную дапамогу ўніверсітэт будзе за свае грошы.

Вадзім Грачоў: Пакуль універсітэт будзе сам выплочваць грошы. За кошт стыпендыяльнага фонду бюджэтнікаў, за кошт фонду матэрыяльнага заахвочвання - гэта перавышэнне прыбыткаў над выдаткамі.

Вадзім Грачоў расказвае Еўрарадыё, што студэнты зараз звяртаюцца па кансультацыі і збіраюць усе неабходныя дакументы. Пакуль за 2,5 месяцы ніхто не змог атрымаць адрасную падтрымку.

Старшыня прафсаюза студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Ігар Сямёнаў прызнаецца, што папяровую валакіту зможа вытрымаць не кожны.

Ігар Сямёнаў: Працэдура вельмі складаная, і мы сумняемся, што нехта яе пройдзе да канца.

Мабыць, таму ніводны студэнт-медык не звярнуўся па матэрыяльную падтрымку. У медыцынскім універсітэце ў параўнанні з педагагічным, бюджэт пражытковага мінімуму на аднаго члена сям’і складае 200% (416 тысяч), аднак студэнтаў гэта не прываблівае. Па словах прарэктара Уладзіміра Мануліка, дакументаў, якіх трэба прадставіць, не так шмат: даведка аб прыбытках членаў сям’і за апошнія тры месяцы, даведка з месца жыхарства і арыгіналы праязных дакументаў.

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Міхаіл Барэйша кажа Еўрарадыё, што па мясцовым радыё і праз газету заклікаюць сваіх студэнтаў звяртацца па адрасную падтрымку, але тыя чамусьці не ідуць.

Міхаіл Барэйша: Студэнты не выяўляюць вялікага жадання ў атрыманні такой дапамогі. Нават не ведаю чаму, пры тым, што мы інфармуем нашых студэнтаў па ўсіх магчымых крыніцах: у студэнцкай газеце, па студэнцкім радыё. У кожным яго выпуску даем інфармацыю па дапамозе. Нават пры нашым лаяльным палажэнні, дзе прадугледжана 200% бюджэту пражытковага мінімуму, у студзені да нас звярнуўся 1 чалавек, а ў лютым - 10.

Раней ВНУ хваляваліся: Міністэрства фінансаў не выдзеліла дадатковых грошай на адрасную дапамогу, і яны не ведалі, ці хопіць ім уласных фінансаў, каб задаволіць усе заявы. Сёння гэта пытанне адпадае, бо прафсаюзы ўпэўнены - адрасную сацыяльную дапамогу атрымаюць адзінкі.

//www.euroradio.fm

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
night-clear
Надвор`е ў Мінску
5 °C Ясна, вецер Бязветранасць, ад. вільготнасць 87%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
6 °C Ясна, вецер Пераменны, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 81%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 48%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 30%
night-clear
Надвор`е ў Магiлёве
10 °C Ясна, вецер Паўночны, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 58%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100