Мінск, 23 сакавіка. Аб'ём платных паслуг насельніцтву ў 2007 годзе павялічыўся на 11,5% у адносінах да ўзроўню 2006 года пры плане 9,0—10,0%. Такія звесткі распаўсюдзіла прэс-служба Міністэрства эканомікі.
У цэлым было аказана паслуг на 10 трлн. рублёў. Выкананне ўстаноўленых прагнозных паказчыкаў па тэмпах росту аб'ёмаў платных паслуг насельніцтву забяспечылі ўсе рэгіёны краіны.
Паводле інфармацыі Мінэканомікі, у 2007 годзе павялічыўся попыт на бытавыя, турысцка-экскурсійныя і паслугі сацыяльнай сферы. Бытавых паслуг аказана на 1 трлн. 307,7 млрд. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 21,9% больш, чым у 2006 годзе (прагноз росту — 14,0—14,5%). Прырост аб'ёмаў турысцка-экскурсійных паслуг склаў 34,3% пры прагнозе на год 121,0—122,0%.
У сацыяльнай сферы найбольш актыўна рос аб'ём паслуг у галіне культуры (на 18,9% пры прагнозе 9,0—10,0%) і ахове здароўя (на 20,1% пры прагнозе 4,0—5,0%). Высокія тэмпы росту адзначаліся таксама ў галіне адукацыі, сувязі, у банкаўскай і санаторна-аздараўленчай сферах.









Даслаць камэнтар