eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Міністэрства гандлю палічылі рэкляму падарунка «2008 хвілін па 10 рублё

Кампанія МТС увяла сваіх абанэнтаў у зман. Да такой высновы прыйшло Міністэрства гандлю пасьля азнаямленьня са скаргамі карыстальнікаў сотавай сувязі, якія палічылі рэкляму падарунка «2008 хвілін па 10 рублёў» неадпаведнай рэчаіснасьці.

Падарунак — 2008 хвілін на надзвычай нізкім тарыфе (10 рублёў за хвіліну) — насамрэч аказаўся платнай паслугай коштам 20 тыс. 80 руб. Усе, хто да яе падключыўся, штомесяц гублялі са свайго рахунку каля 6 тыс. рублёў, незалежна ад колькасьці скарыстаных хвілін коштам 10 руб. Крыху больш за 200 руб. сьпісвалася штодзённа.

Між тым у рэклямных роліках, якія актыўна распаўсюджваліся ў СМІ ў лістападзе‑сьнежні мінулага году, пра дадатковыя траты не было сказана ні слова. Таму многія абанэнты, давяраючы МТС, палічылі за лішняе цікавіцца падрабязнасьцямі акцыі на сайце ці ў апэратара.

Незадавальненьне прыйшло пазьней, калі з рахунку сталі зьнікаць лішнія рублі. Міністэрства гандлю прызнала рэкляму неадпаведнай і вынесла папярэджаньне пра «немагчымасьць у далейшым распаўсюджваць неадпаведную рэкляму». Кампанія МТС падпарадкавалася і тым самым выратавалася ад адміністрацыйнай адказнасьці.

Увагу Мінгандлю зьвярнула партнёры «Юрыдычнай група «Вэрдыкт Бай», Ільля Латышаў і Валянцін Галіч. Яны разьмясьцілі на сваім сайце шаблён адпаведнай скаргі ў Мінгандлю. Юрысты кажуць, што гэта ўжо ня першы выпадак парушэньня кампаніяй МТС заканадаўства аб рэкляме. Летась Мінгандлю палічыла неадпаведнай рэкляму акцыі «Сьпёка +50».

Некаторыя абанэнты выказалі намер напісаць заяву на МТС з просьбай вярнуць незаконна сьпісаныя грошы. У скрайнім выпадку, зьвярнуцца ў суд. Дарэчы ад аднаго са спажывецкіх таварыстваў паступіла прапанова падаць на МТС калектыўны пазоў.

Паводле Экспресс-новости

Таксама глядзі артыкул Моладзь.орг "Каляндарная зіма яшчэ на падыходзе, а кампанія МТС ужо збірае грошы на “навагодні стол”?"

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
13 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Паўночны да Усходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 41%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-clear
Надвор`е ў Гомелi
16 °C Ясна, вецер Поўнача-усходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 23%
day-broken-light-rain
Надвор`е ў Гродна
15 °C Ірваныя аблокі, лёгкія ліўневыя дажджы, вецер Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 44%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 18 км/г, ад. вільготнасць 30%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
13 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 33%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100