eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Ператрусы на кватэрах супрацоўнікаў Рацыі, Белсату, праблемы на Эўрар

 

Беспрэцэдэнтная колькасьць вобшукаў і допытаў сярод незалежных журналістаў сёньня адбылася ў Беларусі. Ператрусы прайшлі па ўсёй краіне й датычылі журналістаў Радыё „Рацыя”, Эўрапейскага радыё для Беларусі, тэлевізіі „Белсат”. Супрацоўнікі КДБ наведаліся ў прыватныя кватэры незалежных журналістаў, абласны офіс партыі БНФ у Горадні, суполку „Пагоня”, гомельскае таварыства „Кола сяброў”, Таварыства беларускай мовы й інш.

У выніку супрацоўнікі Камітэту дзяржаўнай бясьпекі канфіскавалі тэхніку, кампутары, дакумэнты, пазбавіўшы журналістаў магчымасьці рабіць запісы й рэпартажы.

КДБ мела афіцыйныя дакумэнты на вобшукі, падпісаныя намесьнікам галоўнага пракурора Менску Аляксеем Стукам, паведамляе "Польскае радыё".

Таксама, як паведамляе БАЖ, супрацоўнікі спэцслужбаў прыйшлі ў кватэру гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца. Паводле папярэдніх зьвестак, падобная ж сітуацыя ў Берасьці, Віцебску, і Горадні, дзе прадстаўнікі спецслужбаў таксама спрабуюць трапіць у прыватныя памяшканні мясцовых журналістаў.

На кватэры бярозаўскай журналісткі Шчапёткінай, якая супрацоўнічала з РР адбываецца ператрус. Ёй паказалі ордэр выпісаны ў Менску. Абвінавачваюць у паклёпе на прэзыдэнта.

Паводле некаторых зьвестак, супрацоўнікі КДБ паказваць ордэр на вобшук за подпісам памочніка генпракурора Струка, ордэр мог быць выдадзены па заведзенай крымінальнай справе аб абразе прэзыдэнта.

Як паведамляюць з Эўрарадыё, з 9.00 журналісты Эўрапейскага радыё для Беларусі раптоўна сталі недаступнымі, іх тэлефоны недаступныя, яны на сувязь не вяходзяць.

Ператрусы праходзяць на кватэрах журналістаў, што супрацоўнічаюць зь Белсатам. //Nasha Niva

 

(абнаўляецца)

 

- Міжнародны пратэст супраць ціску на журналістаў у Беларусі

Міжнародная федэрацыя журналістаў (МФЖ) выказала пратэст у сувязі з ператрусамі і канфіскацыямі, што прайшлі 27 сакавіка ў кватэрах незалежных журналістаў. 

 

"У пачатку гэтага тыдня журналістаў збівалі і арыштоўвалі толькі за тое, што яны выконвалі сваю працу, - цытуе сайт МФЖ генеральнага сакратара федэрацыі Эйдана Уайта. -- Потым урад паслаў супрацоўнікаў КДБ у дамы журналістаў. Мы ўстрывожаны такім развіццём падзей, якія сведчаць, што сітуацыя з журналістамі ў Беларусі толькі пагаршаецца".

Занепакоенасць падзеямі ў Беларусі выказаў таксама міжнародны Камітэт абароны журналістаў. "Мы надзвычай заклапочаны такім грубым і масавым ціскам на незалежную прэсу ў Беларусі, - заявіў кіраўнік арганізацыі Джоэл Сайман. -- Мы заклікаем улады неадкладна вызваліць Сямёна Печанко, спыніць судовы працэс над Андрэем Лянкевічам і вярнуць усё канфіскаванае падчас вобыскаў абсталяванне перасьледаваным журналістам".

Як паведамляў БелаПАН, рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў у Беларусі асудзілі таксама міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў", кіраўніцтва Еўрасаюза і ЗША.

//"БелаПАН"

- МЗС Славакіі асудзіла пераслед незалежных журналістаў у Беларусі

У рэгіёнах працягваецца перасьлед журналістаў

- Журналістаў арыштоўваюць, каб не паведамлялі праўду

- 21.00 «Рэпарцёры бязь межаў» шакаваныя падзеямі ў Беларусі

- 17.00 Чаргінец: Трэба разабрацца ў сытуацыі з журналістамі

- 16.50 Ператрус на кватэры бабруйскага журналіста А.Шобіна (фота)

- 15.30 У журналістаў «Еўрапейскага радыё» падчас вобшуку забралі кампутары, аўдыёабсталяванне, а таксама ўсе носьбіты інфармацыі, кажа адзін з адміністратараў.

- 15.20 М.Чаргінец: “Калі ён журналіст, дык да яго нават не дакранайся?”

- 15.00 Чытачы Моладзь.орг не разумеюць навошта шукаць мульты па ўсёй краіне, калі іх спакойна можна скачаць па адрасе www.multclub.org. Таксама нашы карыстальнікі адзначаюць, што КДБ лепш бы спачатку Менцюка знайшоў, які непасрэдна ўяўляе небяспеку для беларускіх грамадзянаў.

- 14.30 Таемны ператрус на магілёўскім “Коле Сяброў”

- 14.20 Скончыўся ператрус у рэдакцыі Радыё Рацыя (фота)

 - 13.00 Павал Марозаў: “Справа “Мультклуба” вельмі патрэбна ўладам, каб праводзіць рэпрэсіўныя аперацыі супраць інтэрнэт-актывістаў ды  журналістаў”.

Мы звязаліся з Паўлам Марозавым, які праходзіць па крымінальнай справе скандальнага інтэрнэт-праекта “МультКлуб”.

МОЛАДЗЬ.орг: Павал Марозаў, зараз у Беларусі адбываюцца вобыскі ды затрыманні незалежных журналістаў і разам з гэтым з’явілася інфармацыя, што усіх затрымоўваюць па вашай крымінальнай справе "МультКлуба", што Вы пра гэта можаце сказаць?

Павал Марозаў:

Наконт гэтага выпадку я магу сказаць вельмі канкрэтна.  Да тэлеканала  “Белсат” мы с А.Абозавым не маем ніякага дачынення і не мелі з імі аніякіх зносін наконт “Мультклуба”.

Мы зараз жывем і працуем у Эстоніі і ў нас свой медыяпраект.

Але ж для нас гэтая інфармацыя вельмі істотна, бо дэманструе той  факт, што для беларускай улады справа “Мультклуба” вельмі патрэбна, каб праводзіць рэпрэсіўныя аперацыі супраць інтэрнэт-актывістаў ды  журналістаў. Таму яе зачыняць ніхто не плануе, а гэта сведчыць толькі аб тым, што рэальная небяспека для нас  з  А. Абозавым яшчэ існуе і ў родную краіну нам шлях пакуль забаронены.

//ФОТА Ю.Дарашкевіч

-  12.30 Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут, вобыск праходзіць у інтэнэт-газеце «Пагоня» у Гродна.

 - 12.20 Справа "МУЛЬТКЛУБА" вяртаецца?

Паводле дакумента, узбуджана крымінальная справа паводле артыкулу 367 КК РБ — Паклёп у дачыненні да Прэзідэнта РБ. У крымінальнай справе фігуруюць нехта Марозаў П., Мініч О. і Абозаў А. , паведамляе "БАЖ".

Трэба адзначыць, што Марозаў П., Мініч О. і Абозаў А. гэта аўтары скандальнага інтэрнэт-праекта "МУЛЬТКЛУБ".

- 12.00  Затрыманыя амаль усе супрацоўнікі “Белсату” з Беларусі

- 11.50 Юрыст грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Бастунец, па яго інфармацыі, "трасуць" журналістаў па ўсёй краіне

 - 11.20 Ператрусы ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ і кватэрах журналістаў

- 11.10 Ператрусы на кватэрах супрацоўнікаў Рацыі, Белсату, праблемы на Эўрарадыё

- 11.05 Заблякавана памяшканьне з супрацоўнікамі "Эўрапейскага радыё для Беларусі"

- 11.00 На кватэры супрацоўніка "Радыё Рацыя" ператрус

 

  Аб'ектыў Экспрэс 27.03.08 г.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
26 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 58%
night-broken
Надвор`е ў Гомелi
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 47%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
°C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г,
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
19 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 18 км/г, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100