Жаночы флiрт мае iнстыктыўную прыроду. Дзяўчаты ў першыя хвiлiны знаёмства флiртуюць амаль з кожным мужчынам, незалежна ад яго прывабнасцi. Гэта робiцца для таго, каб хутчэй зразумець, цi заслугоўвае ён увагi. І ўжо праз некалькi хвiлiн яны вырашаюць для сябе лёс патэнцыйнага кавалера.
Кожная прадстаўнiца прыгожай паловы ведае, як прыцягнуць да сябе ўвагу. Аднак, паводле меркавання навукоўцаў, мужчыны, у сваю чаргу, далёка не заўсёды разумеюць падобныя намёкi. Даследчыкi лiчаць, што, флiртуючы, жанчыны толькi губляюць час, а iх умiлаваныя застаюцца абыякавымi да знакаў увагi, якiя яны аказваюць.
Ва Унiверсiтэце Iндыяны быў праведзены эксперымент, падчас якога 300 удзельнiкам (мужчынам i жанчынам) раздалi фотапартрэты. Неабходна было размеркаваць здымкi на тры групы: дружалюбныя, сэксуальна зацiкаўленыя або сумныя. Цiкава, што мужчыны часта блыталi закаханасць i звычайную прыязнасць.
Кiраўнiк даследавання Корын Фэрыс сцвярджае, што жанчыны сваiмi паводзiнамi толькi заблытваюць большасць мужчын, i ўвесь iх флiрт праходзiць марна. "Хоць, безумоўна, ёсць i выключэннi. Некаторыя мужчыны вельмi квалiфiкаваныя ў чытаннi такiх сiгналаў", — лiчыць навукоўца. Тым не менш ёсць некаторыя ўнiверсальныя знакi, якiя могуць выдаць закаханую жанчыну. Напрыклад, калi яна робiць мужчыну камплiмент. Гэта сiгнал: ён ужо дасягнуў некаторага поспеху. Сваю зацiкаўленасць дзяўчына можа таксама дэманстраваць, часта звяртаючыся да яго па iменi. Калi жанчына дакранаецца да мужчыны падчас гутаркi, то гэта таксама кажа аб тым, што суразмоўца ёй сiмпатычны. Яшчэ адзiн спосаб выражэння цiкавасцi складаецца ў капiраваннi мовы жэстаў, што звычайна дзяўчаты робяць падсвядома.
Нягледзячы на несуцяшальныя вынiкi даследавання, не варта адмаўляцца ад заiгрывання з чалавекам, якi спадабаўся: флiрт дабратворна ўплывае на прадукцыйнасць работнiкаў — да такой нечаканай высновы прыйшлi навукоўцы з iтальянскай асацыяцыi "Жанчыны i ўзровень жыцця". Яны высветлiлi, што бурныя раманы на працы не перашкаджаюць справе, а наадварот, спрыяюць большай яе iнтэнсiўнасцi. Больш за палову апытаных пацвердзiлi, што дзякуючы флiрту на працы, працуюць лепш i весялей, а восем з дзесяцi чалавек, якiя прызналiся ў блiзкiх адносiнах з калегамi, сказалi, што дзякуючы гэтаму працуюць "у два разы" iнтэнсiўней.
Крымскi п’янiца павёў спецназ на бой са... зданямi
Жыхар крымскага пасёлка Давыдаўка (Сiмферопальскi раён) перапалохаў раённае аддзяленне мiлiцыi, паведамiўшы па тэлефоне, што нейкiя ўзброеныя людзi ўварвалiся да яго ў хату i ўзялi ў закладнiкi жонку i дачку. Мужчына, як паведамляецца на сайце Аддзела грамадскiх сувязяў крымскай мiлiцыi, патрабаваў прыслаць яму на дапамогу спецназ, "узброены гранатамi". З аповеду тэлефанаваўшага, якi прадставiўся былым супрацоўнiкам мiлiцыi, вынiкала, што i яго самога бандыты замкнулi ў туалеце. Аднак яму ўдалося збегчы i, дабраўшыся да суседскай хаты, выклiкаць дапамогу.
Дзяжурны па аддзяленнi, прыняўшы выклiк, адправiў на месца здарэння байцоў спецпадраздзяленняў "Сокал" i "Беркут". Неўзабаве яны прыехалi па названым адрасе i прыступiлi да агляду двара. Пры гэтым гаспадар хаты, як паведамляецца, спрабаваў знакамi кiраваць перамяшчэннямi спецназаўцаў. У разгар выратавальнай аперацыi ў хаце запалiлася святло, i на ганак выйшла жонка домаўладальнiка. Тут жа высветлiлася, што ў закладнiкi яе нiхто не браў. Сваю незадаволенасць мужам, якi дарма падняў перапалох, яна выказала ў далёка нелiтаратурных выразах. Як устанавiлi супрацоўнiкi мiлiцыi, вiнаваты ў здарэннi мужчына апошнiя дзесяць дзён не выходзiў з запою. У праваахоўных органах лiчаць, што злоўжыванне алкаголем выклiкала ў яго галюцынацыi. Цяпер яму пагражае штраф за лжывы выклiк спецслужбаў.
Праверка пачуццяў працягвалася 50 гадоў
97-гадовая францужанка нарэшце вырашыла выйсцi замуж за свайго 101-гадовага iтальянскага кавалера, з якiм яна сустракаецца ўжо каля 50 гадоў. Пара падала дакументы ў ЗАГС i чакае, што цырымонiя вяселля пройдзе яшчэ да пачатку лета, паведамляе РIА "Навiны" са спасылкай на французскiя СМI.
Усе паўстагоддзя сваiх адносiнаў закаханыя не маглi заставацца разам на доўгi час. Да 75 гадоў абодва працавалi ў розных гарадах, а пасля спатканням перашкаджалi адлегласцi i вялiкiя сем’i закаханых. Мадам Сiльвi Базан жыла i працавала ў Манака, яе каханак — у Iталii. Яны сустракалiся па выхадных i праводзiлi разам адпачынкi. Зрэшты, абодвух такая сiтуацыя доўгi час задавальняла, i жанiцца яны не збiралiся. Толькi дасягнуўшы самавiтага веку, пара вырашылася на важны крок.
"Мы не прызначылi даты цырымонii, аднак я хацела б, каб гэта адбылося як мага хутчэй, пажадана яшчэ да лета", — кажа Сiльвi Базан. Дарэчы, у Францыi жыве цяпер больш як 20 тыс. людзей ва ўзросце ад 100 гадоў i старэй, з 1990 года iх колькасць вырасла ў пяць разоў. Доўгажыхарства французаў эксперты тлумачаць развiццём медыцыны. Людзi, якiя нарадзiлiся ў пачатку мiнулага стагоддзя ў вёсках — "пакаленне бiя" — змаглi пражыць да глыбокай старасцi дзякуючы правiльнаму ладу жыцця, своечасовай дыягностыцы i паспяховаму лячэнню хвароб, адзначае агенцтва. Стогадовыя французы, зрэшты, толькi пацвярджаюць агульную тэндэнцыю павелiчэння працягласцi жыцця ў краiне: цяпер яна складае больш за 81 год, прычым жанчыны жывуць даўжэй за мужчын: 84,5 года супраць 77,6.
Брытанскiя ўлады загадалi сваiм грамадзянам займацца сэксам
Нацыянальная служба аховы здароўя Брытанii раiць сваiм суайчыннiкам займацца сэксам штодня. I не проста для задавальнення, а для прафiлактыкi iнфаркту i анкалагiчных захворванняў, пiша нямецкая газета Sрiеgеl.
Iдэя службы аховы здароўя вельмi простая: падчас аргазму ў кроў выкiдваюцца эндарфiны, а яны, як паведамляецца, стымулююць клеткi iмунiтэту. Такiм чынам, атрымлiваючы задавальненне, можна адначасова займацца прафiлактыкай раку i iншых сур’ёзных захворванняў.
Акрамя таго, Нацыянальная служба аховы здароўя Брытанii нагадала, што сэкс актывiзуе ўсе групы мышцаў, стымулюе работу сэрца i лёгкiх i прыводзiць да спальвання 300 калорый у гадзiну. Таксама рэгулярныя заняткi сэксам узiмку могуць прывесцi да карэкцыi фiгуры i амаладзiць знешнi выгляд, а павелiчэнне колькасцi эстрагенаў i тэстастэрону дапаможа падтрымаць у выдатным стане касцяную i мышачную тканкі. Усе гэтыя арыгiнальныя парады па ўмацаваннi здароўя брытанская служба аховы здароўя апублiкавала на сваiм сайце. Як лiчаць сэксолагi, сапраўды, iснуюць доказы таго, што iнтымная блiзкасць выдатна адбiваецца на душэўным самаадчуваннi людзей. Але сцвярджаць, што сэкс знiжае рызыку ўзнiкнення сардэчна-сасудзiстых захворванняў або раку, было б перабольшаннем. Прынамсi, пакуль...
//Звязда











Даслаць камэнтар