Рэп-выканаўца Vinsent прыступіў да запісу свайго першага
паўнавартаснага альбома. Адразу трэба адзначыць, што такога рэпу ў
Беларусі яшчэ ніхто не рабіў на годным узроўні. Бо гэта, перадусім,
якасная беларускамоўная рэп-лірыка, а ўвогуле спэктар тэмаў даволі
шырокі. На альбоме будзе лірыка любоўная і патрыятычная,
агульнаграмадзянская тэматыка, сацыяльная пародыя і шмат чаго вельмі
цікавага. Усе тэксты напісаныя непасрэдна самым рэпэрам.

Бо як кажа Vinsent: «Рэп на тое і рэп, каб самому, і ніяк інакш,
выказваць свае думкі». Дарэчы, усе песьні, што будуць прысутнічаць на
альбоме, абсалютна новыя. Тыя, што вядомыя слухачам дзякуючы «Тузіну
Гітоў» і выкладзеныя на афіцыйным сайце рэпэра vinsent.org туды не
патрапяць. Дзьве з новых песень («Бог.Радзіма.Воля» і «Восеньскі
вальс») упершыню можна было пачуць на ягоным выступе ў R-club 25
сакавіка. Таксама будуць файныя, часам вельмі вясёлыя скіты. Гэты
альбом для тых, хто любіць якасны рэп, якасную беларускамоўную лірыку,
тэксты, напісаныя з душой, ды проста добрую музыку, у рэшце рэшт.

«Зараз я маю нашмат болей досьведу, чым тады, калі пачынаў. Я прыкладу
ўсе свае намаганьні, каб парадаваць слухачоў файным альбомам. Назва
альбома пакуль што трымаецца ў сакрэце. Таму чакайце на альбом і
сачыце за навінамі»,- кажа рэпэр.

//Павал Белавус, для Моладзь орг

Даслаць камэнтар