Пасля шэрагу безвыніковых спробаў патрапіць на “Басовішча” і “Еўрабачанне” гурт DALI вырашыў прабіцца на фэст еўрапейскай музыкі ад суседняй краіны. Пра гэта заявіў сёння падчас прэзентацыі дэбютнага дыску DALI “Zагадкі Zігмунда Fрэйда” польскі прадзюсер гурта Ігар Знык.
Гук на дэбютным альбоме DALI рабіў саунд-прадзюсер Андрэй Жукаў, вядомы па працы з “Ляпісам Трубяцкім” і “Троіцай”.
Прэзентацыя альбома пройдзе таксама і ў Варшаве.
Як зазначыў лідэр гурта Віктар Рудэнка, Беларусь даволі цікавая краіна для айчынных музыкаў: гурт можа разлічваць на прызнанне ў роднай краіне толькі пасля поспеху ў Расіі, Польшчы, Украіне і г.д.
//Радыё РАЦЫЯ









Даслаць камэнтар