Кінакампанія Walt Disney Pictures прызначыла дату выхаду на экраны фільму "Прынц Персіі. Пяскі часу". http://www.belradio.fmПаводле рэсурсу Comingsoon.net са спасылкай на афіцыйный прэс-рэліз, прэм’ера экранізацыі папулярнай камп’ютэрнай гульні адбудзеца 10 ліпеня 2009 году.
Нагадаю, што рэжысёр карціны Майкл Бэй, які раней працаваў над стварэннем "Армагедона", "Перл Харбару" і "Трансформераў", не збіраецца моцна адхіляцца ад сюжэту самой гульні. Прынц таксама будзе змагацца з дэманамі, у якіх ператварыліся жыхары Персіі з-за неасцярожнага карыстання пяском часу і іншымі артэфактамі.
Дадам, што прадзюсэрам праекту стане Джэры Брукхаймер, з якім Бэй працаваў раней над самымі вядомымі сваімі блокбастэрамі.
Фота: gry.o2.pl












Даслаць камэнтар