eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Мікраблогінг дапамог студэнту выбрацца з-за кратаў

Студэнт каліфарнійскага ўнівэрсытэта, які асьвятляў антыўрадавы пратэст у эгіпецкім горадзе Махальле, здолеў пазьбегнуць турэмнага зьняволеньня дзякуючы паведамленьню ў сваім блогу на Twitter, якое складаецца толькі з аднаго слова.

James Karl Buck быў арыштаваны разам са сваім перакладнікам 10 красавіка. На шляху ва ўчастак Бак дастаў свой мабільны тэлефон і даслаў паведамленьне, якое складаецца толькі з аднаго слова: «Арыштаваны», сваім сябрам і кантактам па Twitter.

Многія блогеры, якія прачыталі паведамленьне Бака, імгненна распаўсюдзілі інфармацыю далей. Такім чынам паведамленьне аб арышце Бака, які асьвятляў падзеі ў Махальле для свайго дыплёма, дайшло і да адміністрацыі ўнівэрсытэта.

Адміністрацыя каліфарнійскага ўнівэрсытэта пакуль яшчэ не прыяжджала за вопытам да сваіх беларускіх калегаў і мабыць таму замест выключэньня затрыманага студэнта наняла яму адваката.

Падчас свайго знаходжаньня ва ўчастку блогер працягваў адсылаць кароткія паведамленьні ў Twitter. Затым яго разам зь перакладнікам дапыталі, адпусьцілі і затрымалі зноў тыя ж супрацоўнікі паліцыі.

Урэшце, дзякуючы ўмяшальніцтву адваката, Бака вызвалілі, аднак перакладніка накіравалі ў іншы ўчастак. Яго месцазнаходжаньне дагэтуль невядомае, перадае CNN.

Twitter – гэта вельмі папулярная зараз сацыяльная сетка. Яна ўяўляе сабой сыстэму мікраблогаў. Кароткія да 140 знакаў паведамленьні, якія зьмяшчаюцца там, пры дапамозе SMS аўтаматычна дасылаюцца падпісаным на вашу стужку карыстальнікам. Пісаць паведамленьні ў Twitter таксама можна з дапамогай SMS.

 

// Generation.bY

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-clear
Надвор`е ў Мінску
8 °C Ясна, вецер Пераменны, ад Заходні да Паўночны, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 57%
day-scattered
Надвор`е ў Брэсце
12 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-усходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 50%
day-scattered
Надвор`е ў Гомелi
11 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 50%
day-few
Надвор`е ў Гродна
11 °C Трохі аблокаў, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 40%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
7 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 66%
day-broken
Надвор`е ў Магiлёве
9 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 25.2 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 50%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100