eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Ці будзе ў сталіцы помнік Глебу Менскаму?

“Каму зь вялікіх беларусаў варта паставіць помнікі на плошчах і вуліцах краіны?” З гэтым пытаньнем напярэдадні Радуніцы наш менскі карэспандэнт зьвярнуўся да некаторых вядомых у Беларусі асобаў.

Старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў кажа, што найперш трэба адзначыць дзеячаў сярэднявечча:

“Напрыклад, у Менску — абавязкова Глеба Менскага. Гэты помнік патрэбны без пытаньняў. Гэта князь, які заснаваў уласную дынастыю, які пачаў будаваць першы каменны храм. Тым больш, што яго продку Ўсяславу Чарадзею ўжо ў Полацку помнік стаіць. Вядома, трэба мець помнік Льву Сапегу. Улады Слоніма паабяцалі сёлета паставіць такі помнік. Вось і праверым іхныя абяцаньні. І будзем спадзявацца, што помнік будзе.

Ну, а зь дзеячаў XX стагодзьдзя таксама ёсьць шмат выбітных людзей. Я б паставіў помнік Францішку Багушэвічу абавязкова ў Менску. Тым больш, што плошча ў яго гонар ужо ёсьць. Там і помнік можна паставіць. Абавязкова патрэбны помнік і братам Луцкевічам. Тым больш, што мы дамагліся, што такая вуліца будзе ў Менску”.

Галоўны рэжысэр Купалаўскага тэатру Валер Раеўскі вылучае драматурга Андрэя Макаёнка і актрысу Стэфанію Станюту:

“Тое, што я адчуваў, з кім сябраваў. Ёсьць такі чалавек. Праўда, ён такі, так бы мовіць, ня помнікавы. Гэта — Андрэй Макаёнак. І Стэфаніі Станюце можна помнік ставіць. Яна як сьвятая стала напрыканцы гадоў сваіх. Ад імя грамадзтва, ад імя гледачоў, ад імя ўсіх-усіх, з кім яна сустракалася.

Макаёнак і Станюта. Гэта людзі, якія перайшлі Рубікон. І яны ўжо не залежаць ні ад кога, ад меркаваньня ніякага чалавека”.

Пісьменьнік Сяргей Законьнікаў лічыць: помнікаў у краіне павінна быць шмат:

“Я, канечне, паставіў бы помнікі ўсім знакавым асобам, якія паўплывалі на разьвіцьцё нашай нацыянальнай сьвядомасьці, нашай дзяржаўнасьці. Плюс трэба аддаць належнае нашым пісьменьнікам. Я маю на ўвазе тых, якія працавалі падчас беларускага Рэнэсансу: і Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, і Францішка Багушэвіча.

Ну і потым, акрамя таго, што пастаўлены помнікі Купалу, Коласу, Максіму Багдановічу (які зараз цягаюць і невядома, дзе ён будзе дакладна стаяць), але ж пара прысьпела паставіць помнікі Васілю Быкаву, Уладзімеру Караткевічу. І не дзе-небудзь, а ў цэнтры сталіцы. Яны гэтага заслугоўваюць”.

Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандар Вайтовіч лічыць: варта найперш ушанаваць дзеячаў беларускага сярэднявечча. А сярод беларускіх навукоўцаў ён вызначае былога прэзыдэнта беларускай Акадэміі навук Васіля Купрэвіча:

“Ён вельмі шмат зрабіў. І заслугоўвае помніка. Гэта пры ім Акадэмія навук набыла сучасны выгляд. І пачалося разьвіцьцё навукі. Гэта ён паклаў пачатак.

І, я думаю, яшчэ і іншых навукоўцаў можна знайсьці”.

 

 

//Радыё Свабода

 

 

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

   Изображение “http://moladz.org/files/guitar.jpg” не может быть показано, так как содержит ошибки.


Бягучае надвор'е
day-few
Надвор`е ў Мінску
15 °C Трохі аблокаў, вецер Пераменны, ад Паўднёва-заходні да Паўночны, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 55%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
21 °C Ірваныя аблокі, вецер Поўнача-заходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 40%
day-broken
Надвор`е ў Гомелi
18 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 37%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
16 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 63%
day-broken
Надвор`е ў Віцебску
15 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 51%
day-scattered
Надвор`е ў Магiлёве
15 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Заходні, 14.4 км/г, ад. вільготнасць 59%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100