eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

“Хочам вучыцца па-беларуску!”

1-га верасня 2008 – Дзень ведаў.

Традыцыйна ў гэтыя першыя дні вучобы маладыя людзі з розных ініцыятыў праводзяць інфармацыйную кампанію “Хочам вучыцца па-беларуску!”, мэтай якой з’яўляецца прыцягненне ўвагі да праблем русіфікацыі беларускіх школ ды ўніверсітэтаў.
Упершыню гэта кампанія адбылася ў Мінску першага верасня 2004 года, тады некалькі дзесяткаў маладых людзей выйшлі на Кастрычніцкую плошчу беларускай сталіцы з падручнікамі роднай мовы і з сімвалічна залепленымі ртамі, аднак гэты адчаяны пратэст моладзі быў на караню прыціснуты супрацоўнікамі беларускай міліцыі.
Заснавальнікамі кампаніі былі Мі “ВОКА”, “ЗБС”, навучэнцы ліцэя імя Я.Коласа, але за чатыры гады да кампаніі далучыліся многія маладзёвыя арганізацыі ды рухі (“Мoладзь БНФ”, “Ініцыятыва”, “Трэці Шлях”, “Гарт” і інш.).

На пачатку 2006 года абмяркоўвалася пытанне аб скасаванні вывучэння беларускай мовы ў ВНУ і ПТВ, а ў жніўні стала вядома, што гісторыю Беларусі зараз у 10-х і 11-х класах пачнуць вывучаць па-руску. Пачатак 2007 года прынёс нерадужныя навіны: ў беларускіх школах былі забаронены для вывучэння многія творы знакамітых пісьменнікаў, у тым ліку і класіка беларускай літаратуры - п’еса Янкі Купалы “Тутэйшыя”.
17 чэрвеня Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісал дыкрэт №15 “ Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”.
Рэформа ў сістэме адукацыі закранае кожнага шкаляра, кожнага настаўніка і бацькоў.
Міністэрства адукацыі зноў вырашыла вярнуцца да 9 і 11 класаў. Школьнікі з 1 верасня 2008 года будут навучацца 5 дзён, а ў суботу будут праводзіцца факультатыўныя заняткі, але вучням выпускных класаў прыйдзецца навучацца 6 дзён.
Згодна з новымі правіламі ў дзяцей крадуць самые важкія прадметы. Перш за ўсё гэта датычыцца выкладання ў агульнаадукацыйным курсе “Гісторыі Беларусі”. З 1 верасня 2008 года гісторыя Беларусі будзе ўключана ў курс сусветнай гісторыіі, а дысцыпліна будзе называцца проста “Гісторыя”.

“Штогод мы губляем больш за 100 беларускамоўных школ па ўсёй рэспублiцы, асаблiва падае iх колькасць у вёсцы”, — зазначыў А.Лозка.

 

 

Дзень ведаў 2008

 

 Конкурс ЭСЭ

Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org абвяшчае пра пачатак новага конкурсу ў рамках кампаніі “Будзьма”.
Мы прапаноўваем Вам напісаць ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь”. Напэўна, мы не заўсёды задумваемся над пытаннямі чаму мы нарадзіліся менавіта ў гэтай краіне, чым мы можам ганарыцца, што падрыхтаваў нам лёс на нашай Радзіме. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Moladz.org упэўнены, што да нас завітваюць самы таленавітыя, разумныя хлопцы і дзяўчаты, якія захапляюцца сваёй краінай. Таму пішыце нам свае невялічкія крэатыўныя творы і атрымлівайце падарункі.

Далей чытаць...

 

Будзьма беларусамі! Будзьма разам!

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org
афіцыйны партнёр кампаніі


 

Пампуй №3 :)

 Цікава ведаць

 

 

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
-3 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 28.8 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
nodata
Надвор`е ў Магiлёве
-3 °C Няма дадзеных, вецер Заходні, 32.4 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 86%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100