eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Гэта робіцца толькі дзеля аднаго, каб увогуле "прыбраць" нашу гісторыю

І вось - "Гісторыя Беларусі" выкраслена са спісу школьных прадметаў. Гэта, як было ўжо адзначана, лагічна прадказальны крок пасля "перакладу" курсу на рускую мову. Што будзе далей - таксама не цяжка здагадацца: здаецца ўражанне, і, дарэчы, не толькі ў мяне, што ўсё гэта робіцца толькі дзеля аднаго: каб увогуле "прыбраць" гісторыю Беларусі з курсу школьнага навучання.

Нагадаю, што акрамя Гісторыі Беларусі старшакласнікі пазбавіліся яшчэ і курсаў "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", "Сустветная Мастацкая культура", значнай колькасці гадзін замежнай мовы. Пры тым, што сёння школа - не толькі навучальная ўстанова, гэта "мадэль грамадства ў мініяцюры"; у сучаснай сітуацыі школа - важнейшы часам нават за сям'ю інстытут грамадства: менавіта тут у дзяцей фарміруецца характар, светапогляд, грамадзянская пазіцыя... ці ўжо не фарміруе?

Але - рашэнне прынята, падручнік вывадзены… і да апошняга невядома, колькі газін будзе адведзена гісторыі менавіта беларускай, ды й чаго ад новага прадмета ўвогуле чакаць: у плане Міністэрства адукацыі "толькі адзін радок, і напісана: гісторыя - дзве гадзіны на тыдзень. І ўсё, па ўсіх класах. Што там? Як гэта будзе? Магчыма, недзе адно паўгодзе будзе гісторыя агульная, адно паўгодзе - гісторыя Беларусі. Але я гэта не ведаю". І гэта - словы дэпутата, старшыні па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Здановіча. Ці не занадта "Магчыма" і "Не ведаю"? Вядома ж толькі, што план "задавальняе ўсіх". Каго - усіх? Бацькоў, настаўнікаў… вучняў? Іх, зноў жа, не спыталі (і, зноў жа, зраумела, чаму). Падобна на тэндэнцыю.

Вывучаць гісторыю роднае старонкі ў сусветным кантэксце - практыка распаўсюджаная і, як падаецца асабіста мне, правільная, але ж як бы не склалася так, каб звярталіся да гэтай старонкі толькі калі гэтага ўжо ніяк не пазбегчы.

Да таго ж, нацыя, якая не ведае ўласнае гісторыі проста не можа і прэтэндаваць на месца ў гісторыі сустветнай. У сітуацыі ж, якая склалася, злучыць два школьных курса гісторыі ў адзін, прывядзе толькі да аднаго - татальны ігнор гісторыі айчынай - мінуўшчыны, без ведаў якой мы не зразумеем сучаснасці і можам нават перакрэсліць будучыню. Гісторыя - гэта не проста выкладзеныя ў храналагічным парадку факты мінулага. Айчынная гісторыя - гэта ў першую чаргу наша нацыянальная памяць, каштоўнасць і наша, як беларусаў, свядомасць. Атрымліваецца, што кіраўніцтва краіны фактычна прапаноўвае не разглядаць яе як аўтаномную, самастойную, незалежную частку міжнароднае супольнаці. Дзіўна. Сумна. Абуральна. Але ж факт!

Гісторыя, дарэчы, мае ўласцівасць паўтарацца. Калісьці мы ўжо чулі, бачылі нешта падобнае, сутыкаліся мы ўжо і з вывучэннем "Гісторыі БССР" "у межах курсу "Гісторыі СССР" і цўдоўна памятаем, чым гэта скончылася: гісторыю Беларусі проста не вывучалі.
І ўвогуле яшчэ Джордж Бернард Шоў адзначыў, што адзіны ўрок, які дае нам гісторыя ў тым, што людзі не скарыстоўваюць ніякіх яе ўрокаў.

 

 //Глеб Хамутоў

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

 Конкурс ЭСЭ

Інтэрнэт-супольнасць Moladz.org абвяшчае пра пачатак новага конкурсу ў рамках кампаніі “Будзьма”.
Мы прапаноўваем Вам напісаць ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь”. Напэўна, мы не заўсёды задумваемся над пытаннямі чаму мы нарадзіліся менавіта ў гэтай краіне, чым мы можам ганарыцца, што падрыхтаваў нам лёс на нашай Радзіме. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Moladz.org упэўнены, што да нас завітваюць самы таленавітыя, разумныя хлопцы і дзяўчаты, якія захапляюцца сваёй краінай. Таму пішыце нам свае невялічкія крэатыўныя творы і атрымлівайце падарункі.

Далей чытаць...

 

Будзьма беларусамі! Будзьма разам!

Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org
афіцыйны партнёр кампаніі


 

Пампуй №3 :)

 Цікава ведаць

 

 

Бягучае надвор'е
day-overcast
Надвор`е ў Мінску
-3 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 14.4 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
0 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 32.4 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Гомелi
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, парывы да 36 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
-2 °C Ірваныя аблокі, вецер Заходні, 21.6 км/г, парывы да 39.6 км/г, ад. вільготнасць 69%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
-2 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 28.8 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 93%
day-overcast
Надвор`е ў Магiлёве
-2 °C Пахмурна, вецер Заходні, 32.4 км/г, парывы да 46.8 км/г, ад. вільготнасць 93%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100