eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Дзень Памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій

2 лістапада адбылося традыцыйнае шэсце і мітынг “Дзяды”. Штогод беларусы з болем у сэрцы ўспамінаюць жалобную дату – 29 кастрычніка. У 1937 годзе ў ноч з 29 на 30 кастрычніка ў падвалах менскай турмы былі расстраляны самыя яскравыя і таленавітыя дзеячы культуры і навукі, а таксама лепшыя грамадскія дзеячы. Яны ўсе да апошняга змагаліся за добрую долю для нашай Бацькаўшчыны, адраджалі мову і культуру Беларусі. Увогуле за бальшавіцкія часы было рэпрэсавана больш за 1,5 мільёнаў найлепшых нашых землякоў.

2 лістапада беларусы прыйшлі на шэсце каб ушанаваць памяць пакутнікаў. Людзі прыйшлі з кветкамі, з бел-чырвона-белымі сцягамі. У шэсці прынялі ўдзел розныя партыі, арганізацыі, ініцыятывы, праекты і простыя людзі, якім неабыякавы лёс сваёй краіны.

Пасля шэсця адбыўся традыцыйны мітынг, на якім ушанавалі памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій хвілінай маўчання, добрым словам, малітвай. Сёлетні год для Курапатаў лічыцца асаблівым, бо першы раз у 1988 на гэтае месца прыйшлі людзі, якія даведаліся страшную праўду пра рэпрэсіі ды растрэлы савецкай улады. Вось ужо 20 гадоў людзі прыходзяць ушаноўваць памяць ахвяраў у Курапаты дзе ніколі не знікаюць жывыя кветкі ля крыжоў.

Інтэрнэт-супольнасць Мoladz.org, “Трэці Шлях”, “Ініцыятыва” уразілі людзей з’яўленнем вялікага бел-чырвона-белага сцяга памерамі 9 на 6 метраў. Такім чынам хлопцы і дзяўчынкі яшчэ раз паказалі, што ганарацца сцягам сваёй краіны і людзьмі, якія змагаліся за яго і волю беларусаў. Таксама важка адзначыць, што велізарны сцяг быў узняты, як памяць таго, што адбывалася 20 год таму, бо менавіта тады беларусы ў першыню за доўгі час выйшлі з забароненымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Напрыканцы мітынгу маладыя людзі ўсклалі кветкі да крыжа, які быў імі ўсталяваны ў мінулым годзе ў знак падзякі тым маладзёнам, хто змагаўся за развіццё і незалежнасць нашай краіны, родную мову і культуру.

 

 

 

 

 

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

  Інтэрнэт-супольнасць “Moladz.org

афіцыйны партнёр кампаніі.
 

Падручнік па пераходзе на родную мову

 

Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
-14 °C Ірваныя аблокі, вецер Пераменны, ад Усходні да Паўднёва-заходні, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 85%
day-broken
Надвор`е ў Брэсце
°C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёва-заходні, 18 км/г, парывы да 28.8 км/г,
night-clear
Надвор`е ў Гомелi
-19 °C Ясна, вецер Паўднёва-заходні, 21.6 км/г, ад. вільготнасць 92%
day-overcast
Надвор`е ў Гродна
-12 °C Пахмурна, вецер Паўднёва-заходні, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 72%
day-overcast
Надвор`е ў Віцебску
-10 °C Пахмурна, вецер Паўднёвы, 28.8 км/г, парывы да 50.4 км/г, ад. вільготнасць 92%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
-12 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 25.2 км/г, ад. вільготнасць 72%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100