
БАСОВІШЧА – гэта неафіцыйная назва Фестываля Музыкі Маладой Беларусі, які штогод, пачынаючы ад 1990, праводзіць на лясной паляне БОРЫК каля Гарадка (Польшча) Беларускае аб'яднанне студэнтаў (таму і БАСовішча). Ідэя стварэння нацыянальнага фестываля ўзнікла ў 1989 годзе сярод студэнтаў ды моладзі беларускага паходжання, што жывуць у Польшчы.
РЭПАРТАЖ:
На мяжы затрыманая моладзь, якая вярталася з “Басовішча”
Вось і скончыўся наш рэпартаж. Вельмі хутка прайшлі сонечныя дні Басоў 2007, але яшчэ на працягу цэлага года мы будзем успамінаць наш самы файны і цікавы адпачынак.
Сустрэнемся на Басовішчы 2008!
21.07.2007
Усё Басы скoнчаны.
02.15 - Выступае Таварыш Маўзер.
01.15 - Выступае беларускі гурт Раста.
00.50 - Народ па ціху збірае палаткі, размаўляе паміж сабой, абменьваецца ўражаннямі, віншуе пераможцаў Басовішча 2007. Усе рыхтуюцца да ад'езду на Радзіму.
00.35 - Зараз на сцэне Басоў выступаюць Здаровыя Лосі - IQ 48. Хлопцы як звычайна выйшлі ў касцюмах марсіян і спяваюць свае добрыя і вясёлыя песні.
23.43 - Пачаўся выступ беларускай рэп каманды Чырвоным па Белым. Першымі на сцэне з'явіліся прыгожыя дзяўчынкі, якія падрыхтавалі спецыяльны танец. А потым удзельнікі гурта выйшлі на сцэну вагнямі.
23.40 - Арганізатары фэсту сказалі, што гурт Таварыш Маўзэр сёння будзе выступаць на сцэне Басоў.
22.10 - Распачаў свой выступ гурт НРМ. Як звычайна сабралося вельмі шмат людзей. Гурт парадуе моладзь песнямі са свайго новага альбому. Звычайна НРМ выступалі на Басовішчы апошнімі і часу на іх выступ не хапала, але ў гэтым годзе арганізатары зрабілі інакш, таму ўсе з задавальненнем пачуюць поўную праграму.
21.40 - Выступ Таварыша Маўзера зноў пад пытаннем. Арганізатары Басоў сказалі, што па польскім законе электрычнасць выключаюць згодна з папарэдняй дамоўленасцю, а таму немагчыма падоўжыць па часе канцэрт. Спачатку разглядаўся варыянт, што Таварыш Маўзер будзе выступаць за кошт часу іншых музыкаў, але гурты не згаджаюцца скарачаць сваю падрыхтаваную праграму.
21.37 - На сцэне Басоў выступае ўкраінскі гурт Цінь Сонца. Усе ўдзельнікі гурта вельмі добра ведаюць беларускую мові і размаўляюць менавіта на ёй.
20.47 - Зараз на сцэне Басовішча выступае пераможца - гурт Фляўс і Кляйн.
20.40 - Стала вядома, што сёння пасля легендарнага гурту НРМ выступіць магілёўскі гурт Таварыш Маўзэр.
20.38 - Толькі што скончыў свой выступ гурт Сок, які атрымаў на фэсце другое месца.
19.40 - На сцэне фэсту выступіць літоўскі госць - гурт Moutainside. Потым на сцэне з'явіцца гурт Тарпач. Пасля ўсяго народ сможа атрымаць асалоду ад імпрэзы пераможцаў Басовішча 2007 года гурта Фляўс і Кляйн.
19.13 - Зараз на сцэне Басоў выступаюць лаўрыяты ўчорашняга конкурсу.
18.35 - Намётавы лагер забіты ўшчэнт, вельмі шмат намётаў, можна нават сказаць, што яны стаяць адзін на адным. Наш карэспандэнт паразмаўляў з маладымі людзьмі.
Карэспандэнт Moladz.org:Што Вы можаце сказаць пра лагатып Басовішча 2007?
Віка: клясны лягатып, вельмі файныя і вясёлыя дрэвы.
Саша: лагатып добры, але ў мінулым годзе лагатып мне спадабаўся больш.
18.00 - Пачынаецца канцэрт пераможца Басовішча 2007 - гурта Фляўс і Кляйн.
15.00 - На басах распачалася Вольная сцэне, на якой любыя гурты могуць паспрабаваць свае сілы і адчуць сябе сапраўднымі музычнымі зоркам.
02.46 - Фінальным акордам другога дня Басовішча стала дэмантсрацыя нямога кіно пра музыку Zero 85.
02.30 - Neuro Dubel скончылі свой выступ, яны проста парвалі залу!!! Фішкай іх выступу стала кавер-версія песні "Черные глаза"))
00.27 - На фэсце адбываецца шмат цікавых і смешных конкурсаў, раздаюцца майкі, каляндарыкі з лагатыпам Басовішча 2007, таксама народ атрымлівае ручкі і дыскі з фільмамі.
00.23 - Гурт Крама скончылі свой выступ і на сцэне з'явілася легенда польскага року - гурт Farben Lehre. Менавіта гэты польскі гурт пачынаў сваю кар'еру ў горадзе Полацку.
00.15 - Моладзь у чаканні выступу Neuro Dubel, яны зайграюць на сцэне Басоў у 01.00.

20.07.2007
23.05 - На сцэне выступае легенда беларускага року гурт Крама.
23.01 - Крамбамбуля проста "зажгла зал", усе з вялікім задавальненнем танчылі, з радасцю падпявалі.
21.56 - Скончыў свой выступ польскі гурт 5set5, а зараз да выхаду рыхтуецца гурт Крамбамбуля. Народ сабраўся пад сцэнай у чаканні старых добрых песенак.
21.18 - Карэспандэнт Moladz.org паразмаўляў з удзельнікамі гурта Іndra, які не стаў пераможцам у гэтым годзе.
Карэспандэнт Moladz.org: Скажыце, што Вы зараз адчуваеце?
Маша Шэф: Мы вельмі рады за пераможца Басовішча 2007
Карэспандэнт Moladz.org: Вы будзеце спрабаваць свае сілы ў наступным годзе?
Маша Шэф: Магчыма мы будзем удзельнічаць на Басах у наступным годзе...Справа ў тым, што мы ўсе працуем і вельмі цяжка вырывацца на такія імпрэзы.
21.09 - Вядомы пераможцы Басовішча 2007!!! Першае месца ў гэтым годзе атрымаў гурт з Наваполацку Фляўс і Кляйн. Другое месца журы дала менскаму гурту Сок, а на трэцім апынуўся гурт з Менску - Unia.
Усе гэтыя гурты атрымаюць добрыя прызы і падарункі ад арганізатараў Басоў.
20.58 - Толькі што скончыў свой выступ легендарны гурт Znich, а зараз на сцэне з'явіўся Фляўс і Кляйн.
19.21 - карэспандэнт Moladz.org задаў некалькі пытанняў Алесю Сташкевішу.
Карэспандэнт Moladz.org: як Вам конкурсная частка?
Алесь Сташкевіч: Мяне ўразілі ўсе гурты. Яны маладыя, таленавітыя і ўсе выступілі добра.
Карэспандэнт Moladz.org:Як Вы думаеце хто пераможа ў гэтым годзе?
Алесь Сташкевіч: Што датычыцца мяне, то вельмі спадабаўся гурт Фляўс і Кляйн...Яны выступілі вельмі добра. Я за іх!
18.58 - Пакуль усе чакаюць выннікаў фэсту на сцэне Басоў выступае rou i Nevma.
18.53 - Адбылася конкурсная частка Басовішча 2007. На сцэне выступіла вельмі шмат таленавітых маладых гуртоў: Rosta, Flaus&Klajn, Indra, Lilith, Skar!b, Sok, Nevra. Усе з захапленнем чакаюць выннікаў. Хто сатне пераможцам Басовішча ў гэтым годзе?!
00.42 - Берасцейскі гурт Сьцяна разам з Fireschow з горада Брэста вельмі яскрава і прыгожа скончылі свой выступ. Яны парадавалі моладзі новымі песнямі і файнай праграмай. Менавіта так цікава скончыўся першы дзень самага буйнога фэсту - Басовішча 2007.

19.07.2007
23.54 - Гурт Сьцяна падчас свайго выступу наладзілі цудоўнейшае агнявое шоў і прэзентавалі слухачам свае новыя песні.
23.43 - На сцэне выступае гурт Сьцяна.
23.32- Арганізатарам фэсту стала дакладна вядома, што магілёўскі гурт Таварыш Маўзэр сёння на Басы не патрапіць.
23.14 - На вялікім экране , які ўсталяваны побач са сцэнай транслююць выступы гуртоў.
22.06 - Пасля пятага перапынку выступае гурт Палац. Моладзь у чаканні выступу :B:N:. Многія людзі прыйшлі на фэст з малымі дзеткамі.
21.58 - Ідзе прамая трансляцыя Басовішча 2007 па інтэрнэту і тэлебачанні.
21.23 - З'явілася інфармацыя, што беларускі гурт з Магілёва Таварыш Маўзэр можа сёння не даехаць, бо ў іх з'явіліся некаторыя праблемы з візамі.
21.14 - На фэст прыехаў А. Мілінкевіч. Вельмі цікава паводзяць сябе людзі, так некаторыя вельмі рады, што ён прыехаў на Басы, але некаторыя нават не жадаюць з ім вітацца і стаяць побач. Гурт RІМА працягвае свой выступ.
21.02 - Каля сцэны з'явіліся сцягі розных арганізацый.
20.49 - Зараз на сцэне выступае беластоцкі гурт RІМА. Яны спяваюць па-беларуску!!! Шмат народу танчыць...усе атрымліваюць вялікае задавальненне ад добрай музыкі.
20.30 - А. Памідораў - вядучы Басовішча 2007!!!
20.10 - Сёння ў 22.30 распачнецца выступ вядомага беларускага гурта з Бярозы - :В:N:. Таксама гледачоў чакае вельмі цікавы сюрпрыз ад гурта!!! Так усевядомую песню Даждажамі акрамя Алеся Лютыча будзе выконваць і жаночы голас- Насты Някрасавай.
Карэспандэнт Moladz.org: Чаму Вы вырашылі спець гэту песню разам з гуртом :В:N:, як жа Ваша сольная кар'ера?
Наста: Мы ўжо даўно сябруем з хлапцамі і ў будучым плануем запісаць сумесны трэк.
19.15 - На сцэне выступае гурт S.D.M. - пераможца Басоў 2006.
19.10 - Нарэшце пад'ехалі два аўтобусы з Менску, якія затрымаліся на беларуска-польскай мяжы.
19.00 - Дачакаліся!!!Адкрыццё самай цікавай падзеі лета - Басовішча
2007.
18.19 - У Грудак прыехалі 2 аўтобусы з Кузніцы. У мястэчку пачаўся гандаль рознымі рэчамі...Кожны можа набыць сабе майкі, значкі, холдары з лагатыпам Басовішча 2007. Таксама прадаюцца беларускія дыскі, але каштуюць яны дорага.
16.15 - На сцэне рэпітуе гурт Палац.
16.07 - Карэспандэнт Moladz.org размаўляе з удзельнікамі розных гуртоў,з маладымі людзьмі, а таксама з прадстаўнікамі ВМА.
Карэспандэнт Moladz.org: Чаму Вы прыехалі на Басы і што Вы чакаеце ад гэтага фэсту?
Воля Сакалова: Шчыра кажучы, на Басовішча я прыехала ў першы раз. Мне рэкамендавалі гэты фэст многія сябры і ў гэтым годзе я вырашыла паглядзець сваімі вачамі што і як тут адбываецца. Ад Басоў я чакаю шмат драйву і класнай музыкі.
15.05 - На сцэне Басовішча рэпітуе вядомы беларускі гурт :B:N:.
15.00 - У Грудак прыехалі два аўтобусы ад ВМА.
14.42 - Удзельнік гурта Чырвоным па Белым Realize адказаў на некалькі пытанняў карэспандэнта Moladz.org
Карэспандэнт Moladz.org: Скажыце калі ласка, што Вы чакаеце ад Басоў у гэтым годзе?
Realize: Перш за ўсё я чакаю велізарнага шоў і вельмі спадзяюся, што яно сапраўды будзе. Таксама ўсе людзі, якія прыехалі на БАСы чакаюць добрай беларускай музыкі.
14.30 - Афіцыйнае адкрыццё музычнага фэсту БАСОВІШЧА 2007 адбудзецца ў 19.00.
14.21 - Зараз ужо ідуць апошнія прыгатаванні да пачатку фэсту...Чакаць засталося зусім крышачку.
14.12 - Шмат моладзі заходзіць у бар Кіллер, у якім гучыць беларуская музыка і народ з вялікім задавальненнем падпявае.
14.02 - У мястэчку ўсталяваны сцяг MOLADZ.ORG.
13.47 - Маладыя людзі знаёмяцца паміж сабой і абменьваюцца кантактамі, каб потым сустрэцца і ўспомніць самыя файныя хвіліны ліпеня.
13.28 - На вуліцах Грудака з'яўляюцца беларускія музычныя гурты, а таксама госці БАСОВІШЧА.
13.02 - У Грудаку ўсталявана 150 намётаў!!!
12.42 - З кожнай хвілінай у намётавым мястэчку расце колькасць новых і новых людзей, якія прыязжаюць на фэст.
09.24 - У мястэчку ўсталявана ўжо 60 намётаў, але гэта пакуль не апошняя лічба...Шмат людзей пераходзяць праз мяжу і ідуць у Грудак.
08.37 - Сёння ноччу ў Грудаку была навальніца, але ўсе добра ведаюць, што нават дрэннае надвор'е не сапсуе галоўнага фэсту года.
00.03 - У мястэчку таксама ёсць намёт і Moladz.org.
Заставайцеся з намі і Вы будзеце ў цэнтры ўсіх падзей.
18.07.2007
23.50 - У Грудаку ўжо ўсталявана 20 намётаў. У поўную моц распачалася падрыхтоўка да фэсту,наладчыкі правяраюць гук, святло і іншае абсталяванне, таксама ў мястэчка завозяць піва . Палякі з вялікім захапленнем спяваюць свае нацыянальныя песні.
09.00 - Kарэспандэнт Мoladz.org аўтаспынам адправіўся на БАСы 2007 - самы буйны музычны фэст.
17.07.2007
22.27 - У Грудак пачынаюць з'яжацца людзі. Мястэчка ў чаканні музычнага фэста.
Шаноўнае Спадарства!!! Мы пачынаем наш рэпартаж аднаго з самых буйных фэстаў беларускай музыкі - БАСОВІШЧА 2007, які праходзіць у Грудаку з 19 па 21 ліпеня. На працягу 3 дзён мы будзем сачыць за развіццём падзей.










Даслаць камэнтар