Грамадская кампанія "Вернем сваё!"
МЫ верым, што ў нашай краіне парушана справядлівасць, бо сацыяльныя ільготы адмянілі простым людзям, а чыноўнікам пакінулі. У Беларусі велізарная частка насельніцтва атрымоўвала ільготы - і гэта не ёсць нармальна, бо так мы ніколі не пабудуем эканамічна развітую дзяржаву,- але рэформа ільгот павінна быць граматнай і асэнсаванай. На сённяшні час мы бачым, што міліцыя, афганцы як ездзілі бясплатна, так і ездзяць, у пенсіянераў кандуктары саромяцца правяраць праязныя білеты, і тыя таксама карыстаюцца бясплатным праездам, а моладзь і студэнты вымушаны набываць праяздныя па поўным кошце. Мы лічым гэта не справядлівым і таму падтрымліваем грамадскую кампанію "Вернем сваё!".
On-Line маніторынг
“Хочам вучыцца па-беларуску!”
Клуб прыхільнікаў беларускай музыкі "FARMAT.BY"
Сёння ў Мінску шмат гурткоў па інтарэсах, розных моладзевых арганізацыяў ды клубаў. Кожны можа сябе заняць усім, што сэрца пажадае. Ёсць нават фан-клубы розных замежных музыкаў ды гуртоў. А як жа наша, беларуская музыка? Гаворка ідзе не пра эстрадную музыку, якая аблашчана сённяшнімі тэле- і радыёкампаніямі (пры тым, што якасць выканання многіх музыкаў пакідае жадаць лепшага), а пра так званы беларускі андэграўнд, г.зн. выканаўцы і гурты, якія спяваюць па-беларуску. Звычайна ствараюцца фан-клубы асобных выканаўцаў, але сённяшні стан нашае музыкі вымушае грамадства адмовіцца ад канкурэнцыі і аб’яднацца дзеля папулярызацыі УСЁЙ музычнай творчасці, а не асобных яе прадстаўнікоў.
Save Hrodna!
We witness the largest act of vandalism in the history of independent Belarus. The authorities of Belarusian city Hrodna plan to demolish 40% of the city’s historical buildings that comprise its Old Town part. Hrodna is the last big city in Belarus where historical architectural ensemble was preserved. Historical centers in other Belarusian cities were largely vandalized or completely destroyed by Russian imperialist regime...









