eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Вось такая ў нас апазіцыя, на выходныя не працуе! А як жа заявы- "Давайц

(Ліст у рэдакцыю ад чытача. З нагоды забароны нашага мерапрыемства 1-га верасня на Управе БНФ).

Лета няўхісна ідзе да завяршэння і ў маладзейшай часткі беларусаў зноўку пачынаюцца працоўныя будні. Хтосьці сядзе за парту першы раз, для кагосьці гэты навучальны год будзе апошнім у школе і вырашальным для ўсяго далейшага жыцця, нехта ўвойдзе ў вялізную аўдыторыю ўніверсітэта. Усіх гэтых людзей аб'ядноўвае тое, што для іх першага верасня - традыцыйны ДЗЕНЬ ВЕДАЎ, калі пачынаецца новая стадыя інтэлектуальнага ўзбагачэння асобы, калі маладыя беларусы і іх настаўнікі даюць новую надзею на светлую будучыню і шчаслівы лёс нашай краіны. У гэты дзень варта задумацца аб пераймальнасці пакаленняў, калі старэйшыя перадаюць усё самае лепшае і дзеляцца каштоўным вопытам з малодшымі. Вось ўжо некалькі год немагчыма правесьці ў дзяржаўных установах сустрэчы моладзі з лепшымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі- паэтамі і пісьменнікамі, якія сапраўды любяць свой край, мову і культуру. Хто, калі не яны змогуць навучыць гэтаму нашую моладзь? Да таго ж у песьняроў гвалтам адабралі Дом Літаратара, дзе яны яшчэ маглі, час ад часу, ладзіць нейкія імпрэзы і прызентацыі. Але нават апазіцыя, здаецца, больш за ўсіх прапагандуючая нацыянальнае адраджэнне, ніяк на гэта не адрэягавала, за выключэннем Зянона Пазьняка і Аляксандра Казуліна. І тут парадокс, першы з іх- вымушаны знаходзіцца за мяжой і не мае магчымасці вярнуцца на Радзіму без наступстваў, другі- атрымаў пяць з паловай гадоў зняволення за тое, што адстойваў законныя правы свае і свайго народу! Іншыя сапраўдныя патрыёты як Слава Сіўчык ці Паша Севярынец у любы час запраста могуць атрымаць 15 сутак, ці калі асабліва дапякуць рэжыму- нават хімію. Што і казаць, рэжым не шкадуе і дзяцей, за любое палітычнае графіці можна апынуцца на некалькі год за калючым дротам. На суткі можа трапіць увогуле любы чалавек, які не спадабаўся міліцыянтам, асабліва перад якой-небудзь акцыяй. Потым знойдуць за што затрымалі, ці ён лаяўся залішне, ці супраціўляўся "законным патрабаванням міліцыі", а можа проста свабоды яму не хапала і ён замінаў усім навокал носячы на СВАЁЙ вопратцы значак "За Свабоду".


Усё гэта вельмі сумна, але вернемся да паэтаў і маладых беларусаў. Група сяброў вырашыла ўсё ж зарганізаваць першага верасня сустрэчу Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна і Генадзя Бураўкіна з моладзьдзю. Было вырашана праводзіць яе на ўправе вячоркаўскага Беларускага Народнага Фронту, бо гэта амаль адзінае афіцыйна зарэгістраванае памяшканне ў горадзе, дзе можна было б правесці сустрэчу такога кшталту. Усё было папярэдне дамоўлена на конт памяшкання, але за некалькі дзён, стэлефанаваўшыся з кіраўніком управы Івашкевічам, стала вядома што ў суботу Управа звычайна не працуе і непажадана праводзіць акцыю 1-га верасня – Дзень Ведаў" менавіта першага верасня!"


Вось такая ў нас апазіцыя, на выходныя не працуе! А як жа заявы- "Давайце працаваць разам"?


Ці можа яна гатовая супрацоўнічаць толькі з камуністамі, якія дзесяцігоддзямі знішчалі ўсё беларускае, ды і чаго хаваць- саміх беларусаў!?


Чытач моладзь.org Арцём Х.


ArtNews

Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
26 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 58%
night-broken
Надвор`е ў Гомелi
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 47%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
°C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г,
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
19 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 18 км/г, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100