eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

“Хочам вучыцца па-беларуску!” 2007 ( Вынікі кампаніі).

1 верасня ў межах кампаніі “Хочам вучыцца па-беларуску!” шэраг моладзевых рухаў правёў акцыю, прысвечаную Дню Ведаў.

У Мінску некалькі дзесяткаў актывістаў рухаў “Вока”, “Ініцыятыва!”, “Трэці шлях” каля ўвахода ў Міністэрства культуры ўсклалі кветкі, перавязаныя чорнымі стужкамі, да плаката з выявай падручніка беларускай мовы. Пасля гэтага ўдзельнікі хвілінай маўчання ўшанавалі фактычнае знікненне роднай мовы з адукацыі і культуры Рэспублікі Беларусь, бо не сакрэт, што ў Менску засталося толькі 2,2% школ з беларускай мовай навучання, а па рэспубліцы такіх школ не больш за 25%. Акцыя выклікала вялікую ўвагу сярод простых мінакоў, сярод якіх быў заўважаны і галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч. Аднак ён ад каментароў устрымаўся, у адрозненні ад большасці гледачоў, якія выказалі словы ўдзякі і падтрымкі ўдзельнікам акцыі.

“У будынку, дзе месціцца міністэрства культуры, знаходзяцца яшчэ і міністэрства інфармацыі , таксама і выдавецтва "Асвета" - установы, якія маюць непасродны ўплыў на развіцце і пашыренне беларускай мовы ў наша краіне. Ведаючы сучасны стан беларускай мовы, яны не надта імкнуцца палепшыць сітуацыю, а, нават, наадварот, падводзяць родную мову да труны, крок за крокам. Мэта флэш-моба - нагадаць супрацоўнікам міністэрстваў культуры і інфармацыі, што за поўнае знікненне беларускай мовы з грамадскага жыцця і навучальных устаноў яны будуць несці непасродую адказнасць”, адзначыў адзін з арганізатараў Алесь Апейкін.

Гарадзенскія актывісты таксама падтрымалі акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску”.

У межах акцыі маладзены правялі флеш-моб, які адбываўся пад час правядзення канцэрту на плошчы Савецкай у Гародні. Гарадзенцы прыйшлі на канцэрт з падручнікамі і слоўнікамі беларускай мовы. Пад час мобу яны селі ў цэнтры плошчы з раскрытымі кнігамі. Такім чынам маладзены хацелі зьвярнуць увагу грамадскасці да беларускай мовы і імкнуліся даказаць, што мова жывая і мае шмат носьбітаў.

“На першую акцыю “Хочам вучыцца па-беларуску!” у 2004 годзе прыйшлі ўсяго некалькі дзесяткаў чалавек, а сёння ў адзін дзень адбыліся адразу чатыры флэш-мобы па ўсёй краіне, што мы лічам безумоўна дасягненнем грамадства”, адзначыў адзін з арганізатараў Віталь Дабранач адміністратар moladz.org.

Усе акцыі прайшлі без затрыманняў.

 

ПрэсЦэнтр “Моладзь.ОRG”

 

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
26 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 58%
night-broken
Надвор`е ў Гомелi
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 47%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
°C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г,
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
19 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 18 км/г, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100