eng  |  de  |  fr  |  ru  |  ua






Пошук:

Навігацыя

Уваход на сайт

Апытанне

Рассылка

Падпішыся на рассылку


Рэклaма

Адбылася сустрэча з вядомым беларускім паэтам і пісменнікам Нілам Гі

Сёння на Управе “БНФ” маладзевыя ініцыятывы “Трэці Шлях”, “Ініцыятыва” і інтэрнэт-праект “Moladz.org”  правялі сустрэчу з вядомым беларускім паэтам і пісменнікам  Нілам Гілевічам. На сустрэчы сабралося вельмі шмат моладзі і людзей, якія неабыякава ставяцца да беларускай літаратуры, ды і ўвогуле да культуры нашай Радзімы. Ніл Гілевіч з вялікім задавальненнем прачытаў свае вершы, у якіх яскрава бачны яго погляд на сур’ёзныя і вечныя тэмы, такія як праблема кахання, праблема выхавання моладзі, праблема жыцця і смерці. Таксама было закранута  пытанне  палітычнага  і сацыяльна-эканамічнага жыцця нашай краіны.

Як адзначыў адзін з арганізатараў  сённяшняй сустрэчы Аляксандар Апейкін: “Сучасная моладзь прагульвае ўрокі,  і настаўнікі ніяк не могуць прымусіць іх вучыцца, але ж  сёння на сустрэчы з Нілам Гілевічам зала была перапоўненна моладзю ад 16 да 25 год. І гэта ёсць іх культурніцкі пратэст супраць знішчэння беларускай  мовы і літаратуры міністэрствам адукацыі”.

На сустрэчы прысутнічалі журналісты, якія задалі Нілу Сымонавічу некалькі пытанняў наконт становішча школьнай адукацыі, а менавіта аб яго стаўленні да  скарачэння праграмы беларускай літаратуры, з якой прыбралі творы геніальных пісьменнікаў і паэтаў за іх грамадскую пазіцыю, якая не супадае з пазіцыяй пануючага рэжыму.

“Мы не можам зразумець, чаму ў краіне існуе такая непавага да сапраўдных і таленавітых літаратараў. На творах Быкава, Гілевіча, Барадуліна вырасла цэлае пакаленне сапраўдных беларусаў,  і таму на нашу думку яны вартыя, каб моладзь іх вывучала ў школах”, адзначыў Віталь Дабранач,  адміністратар  www.moladz.org.

На  сустрэчы прысутнічала  прыблізна 60 чалавек, якія на прыканцы мерапрыемства  на працягу пяці хвілінаў гучнымі апладысментамі віталі класіка беларускай літаратуры і яго неўміручую творчасць.

 

 

усё ж 3 а не

усё ж 3 а не чацвёртага)

Даслаць камэнтар

  • Адреса страниц и электронной почты автоматически преобразуются в ссылки.
  • Допускаются только следующие теги HTML: <a> <em> <strong> <cite> <code> <ul> <ol> <li> <dl> <dt> <dd>
  • Строки и параграфы переносятся автоматически.

Подробнее о форматировании

Captcha Image: you will need to recognize the text in it.
Введите код подтверждения с картинки

ArtNews

Бягучае надвор'е
day-broken
Надвор`е ў Мінску
20 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 3.6 км/г, ад. вільготнасць 100%
day-clear
Надвор`е ў Брэсце
26 °C Ясна, вецер Паўднёваўсходні, 7.2 км/г, ад. вільготнасць 58%
night-broken
Надвор`е ў Гомелi
24 °C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 47%
day-broken
Надвор`е ў Гродна
°C Ірваныя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г,
day-scattered
Надвор`е ў Віцебску
19 °C Безуважлівыя аблокі, вецер Паўднёвы, 10.8 км/г, ад. вільготнасць 88%
day-clear
Надвор`е ў Магiлёве
22 °C Ясна, вецер Паўднёвы, 18 км/г, ад. вільготнасць 65%

Апошнія праекты

 
Пікап

 

 

Нашы партнёры

|   Галоўная   |   Нашы праекты   |   Мы   |   Далучайся!   |   Дадаць навіну   |   ЖЖ   |   Кантакт   |
Copyright © Moladz.org, 2007. All Rights Reserved.
Akavita Rambler's Top100